Далучаем дзяцей да беларускай мовы

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

 Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

   Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.

    З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

   Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

     Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

свернуть

Семья

Эмоции

Приветствие, прощание

Месяцы, дни недели

Знаете ли вы, что белорусский язык (беларуская мова) внесен в список всемирного наследия ЮНЭСКО как один из красивейших языков мира?  Язык действительно очень красивый, мелодичный и незабываемый. Меня особенно умиляют как называются разные месяцы на беларуской мове. Посмотрите сами.\Названия месяцев могут помочь запомнить ассоциации с природой, погодой в том месяце (по крайней мере какими они раньше были)

 

Само слово "месяц" в по-белорусски тоже будет "месяц  

Январь - Студзень
Зима в полной мере вступила в свои права. Погода устанавливается холодной, и даже студеной.

Февраль - Люты
Самый морозный месяц в году. Именно на февраль выпадают крещенские морозы. Лютый холод.

Март - Сакавiк
Погода начинает меняться. Появляются проталины, тает снег. Солнышко прогревает белый свет а природа набирает сок.

Апрель - Красавiк
Природа окончательно просыпается. Трава покрывает зеленым покрывалом луга и поля. Деревья начинают одеваться в свою летнюю одежку. Красота )))

Май - Май
Погода в мае очень изменчива. То дождь, то солнце. То тепло, то холодно. Маяться погода 

Месяц май в разных местах называют по-разному. На официальном уровне используют "май". Но и слово "травень" тоже активно используется в языке.

Июнь - Червень
Издревле считалось что в июне в первых поспевших плодах появляются красильные черви. Отсюда и название.

Июль - Лiпень
Начало цветение липы.

Август - Жнiвень
Урожай поспел. Прошло время его собирать, то есть время жатвы.

Сентябрь - Верасень
В этот месяц зацветал вереск

Октябрь - Кастрычнiк
В октябре при обработке кажется льна (лён обрабатывается именно в октябре) в воздух поднималась кастрица. Я могу ошибаться :)

Ноябрь - Лiстапад
Тут я думаю все понятно без лишних слов. Золотая очень. Листопад в самом разгаре

Декабрь - Снежань
Время зимы. Поля покрываются снежным покрывалом

   

Белорусские названия дней недели очень похожи на русские:

панядзелак - понедельник
аўторак - вторник
серада - среда
чацвер - четверг
пятніца - пятница
субота - суббота
нядзеля - воскресенье

Само слово "неделя" по-белорусски будет "тыдзень".

свернуть

Прыгажосць родной мовы

              Беларуская мова - гэта дзяржаўная мова беларусаў. Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота! Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы была створана рубрыка "Прыгажосць беларускай мовы".

свернуть

Картатэка гульняў па развіццю беларускага маўлення

«Адгадай, чыя цацка?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Чые  рэчы?»

Мэта:  вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест.  Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі  з «цудоўнага мяшочка».  Выхавацель за кожным разам  зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава).  «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.

 

 

 

 

 

 

 

«Што маміна, а што татава?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Хто першы пазнае

Мэта: актыўна распазнаваць шшын словы.

Змест.   Выхавацель   апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на малюнку.

 

 

 

 

 

 

 

 

«Магазін цацак»

Мэта:  актыўна распазнавацъ  но­вый словы.

Змест.  Выхавацель  апісвае  новую цацку.   Задача  дзяцей  —  хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

 

 

 

 

«Пачастуем ляльку»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».

Змест. Выхавацель аб'яўляе  дзецям, што лялькі Алеся і Оля  збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.

 

 

 

 

 

«На чым паедзеш у гасці?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выха­вацель паказвае адпаведныя малюнкі.

 

 

 

 

«Чым пачастуем гасцей?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме:  «Садавіна, агародніна».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.

 

 

 

 

 

 

 

«Што надзенем ляльцы на прагулку?»

Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най   падказкі   па   тэме:   «Адзенне. Абутак».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што кожнае дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.

 

 

 

 

 

 

 

«Хуткія вочкі»

Мэта: замацоўваць слоўнікавы запас дашкольніка па любой тэме. Змест. Выхавацель паказвае прадмет або малюнак, які адносіцца да той ці іншай тэмы, і адразу хавае яго. Той, хто першым адкажа, атрымлівае гэты прадмет.

 

 

 

 

 

«Які твой голас?»

Мэта:  пашыраць   і  замацоўваць пасіўны слоўнікавы запас па тэме: «Хатнія жывёлы».

Змест. Дзеці размяркоўваюць паміж сабой ролі хатніх жывёл. У адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні («мяў», «гаў», «му» і г. д.), пры гэтым кожны раз зазначаючы: «Я мяўкаю», «Я гаўкаю», «Я выю» і г. д.

 

 

 

 

 

 

«Назаві колер»

Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».

Змест. Выхавацель кідае мяч адна-му з дзяцей і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.

 

 

 

 

 

 

 

«Адзін ці многа?»

Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.

Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

 

 

 

 

 

«Каму дадзім значок?»

Мэта:  фарміраваць  арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага скло­ну назоўнікаў мужчынскага роду.

Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.

 

 

«Частаванне»

Мэта: вучыць утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога.

Змест. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гулъню ў «фанты».)

 

 

«Калі гэта бывае?»

Мэты: замацоўваць веды пра часткі сутак; развіваць ўменне вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіваць лагічнае мысленне.

Змест. Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.

 

 

«Што даужэй, што танчэй?»

Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.

 

«Параўнай»

Мэты: выхоўваць ўвагу; развіваць ўменне параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

 

 

 

 

«Можна есці ці не?»

Мэты: замацоўваць веды аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіваць слыхавую увагу, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

 Змест.  Дзецям  можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харча­вання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харча­вання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадук­ты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказ­вае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.

 

 

 

«Складзі карцінку»

Мэта: развіваць прасторавую ары-енціроўку, мову, уменне бачыць цэласнасць вобраза; развіваць ўвагу.

Змест. Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапана­ваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

 

 

 

«Хто ўвойдзе, няхай возьме»

Мэты: замацоўваць веды пра матэрыял,  з якога зроблены прадмет; актывізіраваць   слоўнікавы   запас; развіваць звязную мову, уважлівасць, кемлівасіць.

Змест. Дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.

Яны шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

 

 

 

«Раскладзі па велічыні»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы запас і развіваць звязную мову; выпрацоўваць уменне  параўноўваць  прадметы  па велічыні на вока або шляхам накладвання; развіваць ўвагу, успрыманне велічыні прадмета.

Змест. Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ў радок: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.

 

 

 

 

«Што зманілася?»

Мэты: выхоўваць ўвагу, кемлівасць; развіваць памяць, мову; актывізіраваць слоўнікавы запас.

Змест. На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

 

 

«Сапсаваны тэлефон»

Мэты: развіваць слыхавую увагу, засяроджанасць.

Змест. Дзеці сядзяць радком. Вядучы ціхенька на вуха называе першаму дзіцяці аднаго з герояў казкі. Першае дзіця таксама ціхенька на вуха паўтарае пачутае слова другому дзіцяці, другое — трэцяму і г. д. Дзіця, якое сядзіць апошнім у радку, вымаўляе пачутае слова ўслых. Калі ім была дапушчана памылка, дзеці па ланцужку, толькі ў адваротным напрамку, па чарзе паўтараюць пачутае імі слова Так знаходзяць таго, хто дапусціў памылку, «сапсаваў тэлефон».

 

 

 

 

«Чорны кот»

Мэта: практыкаваць у правільным ужыванні форм давалънага склону назоўнікаў першага скланення.

Змест. Адзін з дзяцей — «чорны кот». Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:

         Сталі дзеці ў карагод,

         Прыйшоў да іх чорны кот

Кот. Каму даць, каму даць

         Каму хустачку аддаць?

Адцам Янку.

(Янка становіцца «чорным катом». І г. д.)

 

 

«Хто першы назаве?»

Мэты:   актывізіраваць   слоўнікавы запас; развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, звязаную мову.

Змест.  На фланелёграфе  ў  радок размяшчаюцца відарысы герояў казкі. Выхавацель дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа ці наадварот). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні.  Дзеці  лічаць  колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Змест. Выхавацель выкладвае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавацель просіць назваць   гэтыя   прадметы   адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні:

 ▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

 ▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

 ▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

 ▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

 ▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

У групе «Фантазёры» карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выха­вацель проста называе прадметы.

«Лішняе слова, або Чацвёрты лішні»

Мэты:   вучыць   дзяцей   знаходзіць агульныя і розныя ўласцівасці прадметаў,  аб'ядноўваць прадметы па якой-небудзь асноўнай    істотнай прыкмеце, праводзіць класіфікацыю; развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць.

Змест. У адпаведнасці з сюжэтам казкі выхавацель называе словы ці паказвае дзецям карткі з відарысамі предметаў. Пры гэтым усе словы (прадметы), апрача аднаго, належаць да якой-небудзь  адной  групы.  Выхавацель прапаноўвае дзецям знайсці лішняе слова (прадмет), якое не падыходзіць да ўсіх астатніх у групе, а затым рас-тлумачыць, чаму яны так думаюць. Надрыклад:

 ▪ рамонак, дзьмухавец, званочак, пчала;

 ▪ камар, муха, жабка, мятлушка;

 ▪ заяц, ліса, кот, мядзведзь;

▪ талерка, хлеб, соль, малако.

 

 

 

 

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу,   памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

 

 

 

«Не памыліся»

Мэта: актывізіраваць слоўнікавы запас, лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць; замацоўваць веды пра дзікіх і свойскіх жывёл.

Змест. Дзеці стаяць у крузе, пера-кідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам, чым харчуецца.

 

 

 

 

 

 

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развіваць звязную мову, мысленне.  

Змест. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

 

 

 

 

 

«Скажы наадварот»

Мэты:   абагачаць   мову   словамі-антонімамі; развіваць звязную мову, кемлівасць, мысленне, увагу.

Змест. Выхавацель вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мячык. Дзіця,   злавіўшы   мячык,   павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі — нізкі; уперад — назад; дзень — ноч; цёплы — халодны і г. д.

 

 

 

 

«Прыдумай слоўца

або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзе­цям да назвы прадмета падабраць словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».

Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? асалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

 

 

 

«Бывае—не бывае»

Мэты: вучыцъ дзяцей бачыцъ пры-чынна-выніковыя сувязі, што існуюць у прыродзе; развіваць лагічнае мыс­ленне, звязную мову, замацоўваць веды пра поры года.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра якую-небудзь пару года, напрыклад, пра зіму, і ўключае ў свае апавяданне непраўдападобны эпізод: «На заснежанай ёлачцы сядзела зязюля...». Дзеці павінны вызначыць, бывае такое ці не, растлумачыць, чаму такое немаг-чыма.

 

«Закончы сказ»

Мэты: актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфірую з дапамогай... (фотаапарата)

 

«Хто больш назаве слоў?»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы за­пас дзяцей па тэме:  «Прафесіі»; практыкаваць у складанні простых сказаў па зададзеным слове; развіваць уяўленне і пачуццё гумару.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра карэспандэнта газеты, які хоча даве-дацца, што дзеці ведаюць пра прафесіі дарослых. Ён будзе запісваць словы праз мікрафон. Выхавацель паказвае карцінку, а хто-небудзь з дзяцей назы­вае прафесію, інструменты, неабходныя для гэтай прафесіі, ў мікрафон. Дзеці дзеляцца на дзве каманды, іх прадстаўнікі па чарзе адказваюць на пытанні, называюць прылады і дзеянні з імі, не паўтараючы слоў. Перамагае тая каманда, якая апошняй назвала інструмент і дзеянне з ім.

 

 

 

 

 

«Адгадай, хто я»

Мэта: адпрацоўваць навыкі звязнага маналагічнага маўлення. Змест. Дзеці «пераўтвараюцца» ў жывёл ці нават у рэчы і расказваюць пра сябе: «Я — маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра скачу і плаваю, люблю есці мух і камароў». (Жаба.). «Я вялікі, падобны на скрыню. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мульцік або спартландыю». (Тэлевізар.).

 

 

 

 

 

«Адгадайце, якая пара года»

Мэта: замацоўваць навыкі дыяла-гічнага маўлення.

Змест. У госці да дзяцей прыходзіць «жывы каляндар», да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года. Напрыклад: «Зараз холадна? Ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяці. дзеці ў школу?» і г. д.

 

 

 

 

«Незвычайны лес»

Мэта: адпрацоўваць  сінтаксічную канструкцыю «Ці ведаеце вы?..».

Змест. Дзецям раздаюцца малюнкі з відарысам знаёмых звяроў, яікія выконваюць   нейкія   незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і г. д. Малыя разглядваюць свае малюнкі і, перш чым паказаць іх усім, пытаюцца: «Ці ведаеце вы, што слон лятае? Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост? Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?» і г. д.

 

свернуть

Каб мова гучала

В учреждении дошкольного образования каждую пятницу проводится белорусскоязычный день Далучаем дзяцей да роднай мовы Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку. У сэрца упляліся назаўжды. Гучала калыханка - песня маткі – Празрыстым звонам нёманскай вады, Пявучым словам беларускіх вёсак... А бацька - сын шырокае Акі - Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў, Расійскай мовы гучныя радкі. Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей. Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы. Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай. Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік навучання). Білінгвізм аўтаномны і змешаны. У першым выпадку білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні. Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове. Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове. Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення. Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі. Навучанне мове (лінгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў, штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі маўленчымі навыкамі Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння. Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, пра­цэс прыняцця i перадачы паведамленняў. Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне. Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін. Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне). Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення. Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў. МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ Метад развіцця маўлення – гэта спосаб узаемадзеяння педагога і дзяцей, якое забяспечвае фарміраванне ў апошніх маўленнчых уменняў і навыкаў. У дашкольнай дыдактыцы ў цэлым і метлдыцы развіцця маўлення ў прыватнасці прынята выдзяляць тры группы метадаў: наглядныя, слоўныя і практычныя. Наглядныя метады падзяляюцца на непасрэдныя і апасродкаваныя. Калі дзеці маюць магчымасць назіраць аб’ект непасрэдна, выкарыстоўваюцца непасрэдныя метады. Гэта метад назіранняў і яго разнавіднасці: агляды памяшканняў, экскурсіі, разглядванне прадметаў. Калі аб’екты недаступны для непасрэднага назірання, выхавальнік знаёміць з імі дзяцей апасродкаваным шляхам, г.зн. выкарыстоўваючы выяўленчую нагляднасць (карціны, фотаздымкі, кінафільмы, цацкі). У старшых групах выкарыстоўваецца такі наглядны метад, як дэманстацыя мадэляў. Разглядванне карцін са знаёмым зместам, цацак як умоўных вобразаў знаёмых прадметаў і істот, расказванне пра іх прымяняецца і з мэтай паўторнага азнаямлення з аб’ектам, замацавання атрыманных падчас назіранняў ведаў, фарміравання звязнага маўлення. Зразумела, што ва ўсіх гэтых працэсах абавязкова прысутнічае слова выхавальніка, які накіроўвае ўспрыманне дзяцей, тлумачыць і называе тое, што паказваецца. Да слоўных метадаў, якія выкарстоўваюцца ў дзіцячым садзе, адносяцца чытанне і прераказ мастацкіх твораў, завучванне на памяць, аповед, абагульняючая гутарка. Але ва ўсіх слоўных метадах, як правіла, выкарыстоўваюцца і наглядныя прыёмы: паказ цацак, малюнкаў, прадметаў, ілюстрацый. У старэйшым даашкольным узросце дапускаецца пераказ без апоры на нагляднасць. Практычныя метады накіраваны на выкарыстанне маўленчых уменняў і навыкаў і іх удасканаленне. Часцей за ўсё практычныя метады носяць гульнявы характар. Гэта дыдактычныя гульні, гульні-драматызацыі, інсцэніроўкі, пластычныя эцюды, рухавыя гульні са слоўнымі прыгаворамі. Да практычных метадаў адносяцца таксама розныя віды дзіцячай дзейнасці – канструляяванне, маляванне, праца, мадэляванне і падобныя, кожны з якіх суправаджаецца размовай выхавльніка і дзяцей. Як бачна, дзелянне метадаў развіцця маўлення на групы з’яўляецца вельмі ўмоўным, паколькі паміж імі няма выразнай мяжы. А.Г.Арушанава вылучае таксама праблемныя метады развіцця маўлення. Да іх адносяцца творчыя заняткі, словаўтваральныя сітуацыі, праблемныя пытанні. У залежнасці ад характару маўленчай дзейнасці дзяцей ўмоўна выдзяляюцца рэпрадуктыўныя і прадуктыўныя метады развіцця маўлення. Рэпрадуктыўныя метады заснаваны на ўзнаўленні маўленчага матэрыялу, на перайманні гатовых узораў. Гэта, напрыклад, пераказ блізка да тэксту, завучванне на памяць, гульні-драматызацыі па змесце літаратурных твораў. Прадуктыўныя метады накіраваны на навучанне дзяцей пабудове ўласных звязных выказванняў, развіццё маўленчай творчасці. Да гэтых метадаў адносіцца абагульняючая гутарка, расказванне, творчы пераказ, мадэляванне, творчыя заданні. Паколькі элементы творчасці ёсць у рэпрадуктыўных метадах, а элементы ўзнаўлення ўзору – у прадуктыўных, дакладнай мяжы паміж гэтымі метадамі таксама не існуе. Кожны метад уяўляе сабой сістэму метадычных прыёмаў, якія аб’ядноўваюцца агульнасцю задачы развіцця маўлення і падыходу да яе вырашэння. Метадычныя прыёмы – гэта элементы метадаў, іх складаныя часткі. Прыёмы развіцця маўлення таксама падзяляюцца на тры асноўныя групы: слоўныя, наглядныя і гульнявыя. Існуе вялікая колькасць слоўных прыёмаў. Найбольш распаўсюджаныя з іх ніжэйнаступныя. Маўленчы ўзор – правільная, загадзя прадуманая маўленчая дзейнасць выхавальніка, прызначаная для пераймання дзецьмі. Гэта можа быць узор вымаўлення гука, слова, пабудовы граматычнай формы, аповеду. Узор павінен быць даступным дзецям па форме і змесце. Каб дамагчыся асэнсаванага паўтарэння дзецьмі ўзору маўленння выхавальніка, карысна суправаджаць яго іншымі прыёмамі: тлумачэннямі, указаннямі. Паўторнае прагаворванне – наўмыснае (але не прымусовае) шматразавае паўтарэнне аднаго і таго ж гука, слова, сказа з мэтай яго запамінання. Паўтарэнне можа ажыццяўляцца за педагогам, іншымі дзецьмі, можа быць сумесным (выхавальніка і дзіцяці або двух дзяцей) ці харавым. Слоўныя практыкаванні – шматразавае выкарыстанне дзецьмі пэўных маўленчых уменняў і навыкаў. Ад паўторнага прагаворвання адрозніваюцца большай частатой, варыянтнасцю, большай доляй самастойных намаганняў дзяцей. Тлумачэнне – раскрыццё сутнасці якой-небудзь з’явы або спосаба дзеяння. Выкарыстоўваецца ў працэсе назіранняў і абследавання прадметаў, пры раскрыцці значэння слова і вырашэнні тншых задач. Указанні – тлумачэнне, паведамленне дзецям спосабу дзеяння для дасягнення пэўнага выніку. Указанні могуць быць навучальныя, арганізацыйныя, дысцыплінавальныя. Ацэнка дзіцячага маўлення – разгорнутае матыванае меркаванне пра маўленчае выказванне дзіцяці. Ацэнка павінна не проста канстатаваць характар маўлення дзіцяці, але і навучаць, удасканальваць яго маўленне. Улічваючы эмацыянальны ўплыў ацэнкі на дзяцей, яна павінна быць у асноўным станоўчай. Маўленчыя памылкі тактоўна выпраўляюцца з дапамогай іншых метадычных прыёмаў (узору, тлумачэння). Пытанне – слоўны зварот, які патрабуе адказу. Пытанні падзяляюцца на асноўныя і дапаможныя. Асноўныя у сваю чаргу могуць быць канстатавальнымі (хто? што? які? дзе? куды? і да т.п.) і пошуковымі (чаму? навошта? чым падобныя?) Дапаможныя пытанні бываюць навадныя і пытанні-падказкі. Пытанні выкарыстоўваюцца ў размовах дыдактычных гульнях, пры навучанні розным відам расказвання, г.зн. ва ўсіх метадах развіцця маўлення. Наглядныя прыёмы – паказ рознага ілюстратыўнага матэрыялу (малюнкаў, рухаў у гульні-драматызацыі і да т.п.), становішча органаў артыкуляцыі пры навучанні гукавымаўленню і інш. Спалучаюцца са слоўнымі прыёмамі, напрыклад паказ аб’екта і называнне новага слова. Гульнявыя прыёмы могуць быць як слоўнымі (выкарыстанне жарту пры тлумачэнні задання, небыліцы), так і нагляднымі (выкарыстанне гульнявых персанажаў тыпу “беларускамоўнай” лялькі, фантаў, гульнявых рухаў). Такія прыёмы павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў, садзейнічаюць актывізацыі іх маўлення. Усе вышэйпералічаныя прыёмы развіцця маўлення з’яўляюцца прамымі. Існуюць і ўскосныя прыёмы: напамінанне, рэпліка, заўвага, падсказка, парада. Розныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў залежнасці ад задачы развіцця маўлення, зместу заняткаў, узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей.
развернуть