Мини-музей "Беларуская хатка"

Мини-музей "Беларуская хатка

У сучасных умовах жыцця, адным з цэнтральных кірункаў працы з падрастаючым пакаленнем становіцца далучэнне да вытокаў нацыянальнай культуры.Адлучэнне падрастаючага пакалення ад нацыянальнай культуры, ад грамадска-гістарычнага вопыту пакаленняў – адна з сур'ёзных праблем нашага часу.

Прыйшоў час, калі ўзнікае неабходнасць у тым, каб дзіця адчула унікальнасць свайго народа, ведала гісторыю сваёй сям'і, краіны, палюбіла сваю Радзіму, прыйшла да разумення і ўсведамлення сваёй уласнай непаўторнасці, і значнасці кожнага чалавека, які жыве на Зямлі.

Неабходнасць звароту да вытокаў народнага мастацтва, традыцый, звычаяў народа невыпадковая. Бо не сакрэт, што акрамя эканамічных цяжкасцяў, Беларусь перажывае крызіс выхавання падрастаючага пакалення. Парушыліся традыцыі, парваліся ніткі, якія звязвалі старэйшае і малодшае пакаленне.

У нашым паўсядзённым жыцці, у сям'і, у гасцях, на вуліцы дзецей акружаеў асноўным сучасныя рытмы, сучасная музыка, якія не заўсёды адрозніваюцца добрым густам. Таму вельмі важна адрадзіць пераемнасць пакаленняў, даць дзецям маральныя асновы, патрыятычны настрой, якія жывуць ў людзях старэйшага пакалення. Бязлітаснае адміранне сваіх каранёў у адукацыйным працэсе вядзе да бездухоўнасці. І сёння асабліва актуальнай з'яўляецца задача выхоўваць у  дзецей любоў да нацыянальнай культуры, да яе вытокаў, звычаяў, традыцый. Таму, трэба як мага раней пачынаць далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры, выхоўваць любоў і павагу да сваёй малой радзімы. Развіваць у дзяцей разуменне культурнай спадчыны і выхоўваць беражлівыя адносіны да яго неабходна з дашкольнага ўзросту.

Адным са сродкаў, далучэння да вытокаў нацыянальнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту і з'яўляецца музей 

Задачамі нашага міні-музея з'яўляюцца: фарміраванне уяўленняў аб традыцыях, звычаях, мастацтве Беларусі праз далучэнне да тварэнняў мінулага; выхаванне цікавасці да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў, культурных традыцый народа; выхаванне чалавека, які ведае і паважае нацыянальную культуру, які будуе сваё жыццё на аснове любові да Радзімы. 

Запрашаем на экскурсию!

  

свернуть